Іван Іванавіч Міхельсон
Іван Іванавіч Міхельсон | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Johann von Michelsohnen | ||||
Дата нараджэння | 3 мая 1740 ці 1735[1] | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 17 жніўня 1807 | |||
Месца смерці | ||||
Жонка | Q120472537? | |||
Грамадзянства | ||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | |||
Род войскаў | кавалерыя | |||
Гады службы | 1756—1807 | |||
Званне | генерал ад кавалерыі | |||
Камандаваў | 13th Dragoon Military Order Regiment[d] | |||
Бітвы/войны |
Сямігадовая вайна, Руска-турэцкая вайна 1768-1774, Паўстанне Пугачова (бітвы на Арскім поле і пры Саленікавай чарадзе), Руска-шведская вайна 1788—1790, Руска-турэцкая вайна 1806-1812 |
|||
Узнагароды і званні |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Іванавіч Міхельсон (1740—1807) — расійскі военачальнік, генерал ад кавалерыі, вядомы перш за ўсё канчатковай перамогай над Пугачовым. Родам з эстляндскіх немцаў. Лютэранін. Масон.
Удзельнічаў у Сямігадовай вайне, у турэцкай кампаніі 1770 года і ў дзеяннях супраць польскіх канфедэратаў.
У канцы 1773 года, у чыне прэм’ер-маёра, Міхельсон прызначаны быў у войскі, адпраўленыя супраць Пугачова, і з гэтага часу імя яго набывае шырокую вядомасць. Неўзабаве пасля яго прыбыцця справы на тэрыторыі, абхопленай сялянскай вайной пад правадырствам Пугачова, прынялі іншы абарот дзякуючы выдатнай адвазе Міхельсона, асабліва нястомнасці яго ў пераследаванні паўстанцаў, якіх ён разбіваў пры кожнай сустрэчы. Перамогай над войскам Пугачова, які стаяў пад казанскім Крамлём, дзе схаваліся рэшткі жыхароў спустошанага горада, Міхельсон нанёс рашучы ўдар Пугачову, а затым, пераправіўшыся ўслед за ім на правы бераг Волгі, працягваў праследаванне яго людзей, і ў 25 вёрстах ад Чорнага Яра у 100 км ад Царыцына ля Саленікавай чарады 5 верасня 1774 нанёс ім канчатковае паражэнне.
За заслугі ў разгроме пугачоўскага паўстання атрымаў ордэн Св. Георгія 3-га класа, маёнтак у Віцебскай губерні, залатую шпагу, упрыгожаную дыяментамі, а таксама званне палкоўніка. У 1775 прызначаны камандзірам кірасірскага Ваеннага ордэна палка, а ў 1776 Лейб-кірасірскага палка. У 1778 ўзведзены ў генерал-маёры і ўзнагароджаны ордэнам Св. Аляксандра Неўскага, з 1781 прэм’ер-маёр лейб-гвардыі Коннага палка, з 1786 генерал-паручнік.
Падчас шведскай вайны 1788—1789 гг. Міхельсон камандаваў корпусам у арміі генерала Мусіна-Пушкіна. У 1797 генерал ад кавалерыі. У 1803 г. прызначаны беларускім ваенным губернатарам, кіраўнікам па грамадзянскай частцы ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1805 г. яму даручана было начальства над войскамі, сабранымі на заходняй мяжы, а ў 1806 г. — начальства над дняпроўскай арміяй, прызначанай для дзеянняў супраць турак. За спраўнае кіраванне быў узнагароджаны ў 1806 ордэнам Св. Андрэя Першазванага. Заняўшы з дняпроўскай арміяй малдаўскія землі, Міхельсон памёр у Бухарэсце.
Паводле яго завяшчання, забальзамаванае цела генерала было перавезена ў падараванае яму Кацярынай II пасля разгрому Пугачова і ўладкаванае ім села Іванава[2] каля горада Невель Віцебскай губерні (цяпер Пскоўская вобласць Расіі), і пахавана ў пабудаванай ім царквы Іаана Прадцечы. Магіла знішчана пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Зноскі
- ↑ https://bbld.de/GND117476922X
- ↑ Села Іванава Архівавана 16 снежня 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000 (Энциклопедический словарь). — М.: РОССПЭН, 2001. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Военно-походный журнал командира карательного корпуса подполковника Михельсона И. И. о боевых действиях против повстанцев в марте — августе 1774 г. // Крестьянская война 1773—1775 гг. в России. Документы из собрания Государственного исторического музея. — М.: Наука, 1973. — С. 194—223. (руск.)
- Ореус И. И. Иван Иванович Михельсон, победитель Пугачева. 1740—1807 Архівавана 24 чэрвеня 2013. // Русская старина, 1876. — Т. 15, № 1. — С. 192—209. (руск.)
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1740 годзе
- Нарадзіліся ў 1735 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1807 годзе
- Памерлі ў Бухарэсце
- Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Асобы
- Пахаваныя ў Невельскім раёне
- Военачальнікі Расіі
- Паўстанне Пугачова
- Постаці Беларускага генерал-губернатарства
- Удзельнікі вайны супраць панскіх канфедэратаў
- Удзельнікі руска-шведскай вайны 1788—1790
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1768—1774
- Удзельнікі Сямігадовай вайны
- Масоны Расіі
- Коннагвардзейцы